Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёлка

Сярэдняя: 4.6 (40 галасоў)
На Новы год пасвяткаваць У горад завітала ёлка. Няцяжка мне было пазнаць Зямлячку па яе іголках. Па свежай зелені густой, Па ўсім уборы саматканым. Я быў сустрэчаю такой Да глыбіні усхваляваны. Я прывітаў яе хутчэй, За што была яна, вядома, Удзячна мне, і весялей Мы разам пабрылі дадому. I вось прыбраная стаіць Яна ў пакоі і гаворыць Пра дальнія лясы, гаі, Знаёмыя палі, азёры; Пра тое, як зара гарыць, Як серабрыста ззяе іней, Як замялі ў палях вятры Шляхі да бацькаўскай хаціны... Я доўга з ёю гаварыў, Як госцю, частаваў багата, Агні і зоры запаліў На цёмных лапках расахатых. А сам, калі усё кругом Сном навагоднім, моцным спала, Наведаць свой бацькоўскі дом Ад'ехаў з бліжняга вакзала. I вось дзівуюцца сябры: Хто выклікаў мяне прыехаць На сцежкі даўнія ў бары, Пад хвоі родныя і стрэхі? Jordan Jumpman Pro AJ12.5


цудоуна

цудоуна