Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ён не заве яе зусім у Парыж

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Ён не заве яе зусім у Парыж.
Яна і не чакае запрашэння.
Суцішак горкай слотай закрычыць...
Ёй не абдымуць вострыя калені.

Яна ўжо адвыкла ад цяпла,
І грэе рукі толькі адвячорак.
Дзяўчына закахацца не змагла...
Пагрукайце хто-небудзь ёй у вокны.

А можа, яшчэ сэрца ажыве?
Магчыма ашалее ў спадзяванні?
Ды кветка не сумуе па вясне.
Але ж такога, мусіць, не бывае...)