Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гануля Саладкевіч

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

А болей не жадаецца кахання.
Душа бы зледзянела над стырном.
Не мае дзеўка леташніх пытанняў -
Чаканне закулілася ў адхон.
І плачам не крануты парапет.
Завеі спрычыняюцца сумоце.
Няма пачуццяў – гэта не сакрэт.
Гартаю ціха кнігу ў пераплёце.
Заблыталась. Патрапіла ў тунэль.
Крычыць крычма забытая асадка.
Сядаю ў прадаўлены фатэль.
Халодны прэнг. Забытыя нашчадкі.
Малыя забаўляюцца ў снягу:
Ім весела, смяюцца без прымусу.
… У пустэчу занямелую іду.
Бракуе апантанасці. Спакусы.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

А ты мне падабаешся:
Твой швэдар… Такі цёплы. Пяшчотна-кафейнага колеру.
Твае валасы… Такія падатлівыя.
А ты сам… Ты такі прывабны.
Ты шыкоўны. Такі.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

А я верыць у казкі хачу.
Так упарта. І так зацята.
Кужаль бачання веры. Скручу.
Непатрэбна. Адмоўнае сальда.
Захінуся ў махровы ручнік.
Упітае ён вільгаць на скуры.
Нашы жыцці. Ці то ж рухавік.
… А я ў новым ізноў гарнітуры ;)
І вішнёвы кампот на стале.
Ціхі кубак нібы з парцаляну.
… Хтосьці ў вёсцы чарніцы здае.
Дзесьці горад імчыцца. Каляны.
Ды чырвонае з белым. Віно?
Мабыць, кніга. “Чырвонае з чорным”.
Dolce vіta мірская. Альбо.
Не альбо. Толькі шчырасць і вернасць. Напоўна.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Ловячы тваіх пальцаў дотык,
Памятаючы нашы вусны ўпотай -

Задыхаюся ад пяшчоты!

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Губляючы паступова адчуванне свабоды,
Кахаючы цябе прыхавана й
Адмыслова -
Задыхаюся ад пяшчоты!

Задыхаючыся ад пяшчоты,
Шукаючы патрэбныя нам словы,
Набрынялыя да асновы -
Мы захлынаемся ад пяшчоты!