Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Энергія пераходзіць у энергію...

Яшчэ не ацэнена

"Энергія – пераходзіць у энергію" –
сцвярджае фізіка.
"Нішто не знікае бясследна" –
дадаюць філосафы.
...Чаму, аднак, калі памірае каханне,
адна пустата застаецца навокал?



Пакахаўшы, даў крэдыт, а

Пакахаўшы, даў крэдыт,
а каханая ўсё спіць.
Пабудзіў яе, спытаў -
- Не брала, гаворыць, спраў.

Злодзей, той, ўзяў адсоткі,
хто заплюшчыў мае вочкі,
і, схапіўшы мой крэдыт,
уцякае з ім, бандыт.

А тваё само прапала,
ні кахуленькі не брала.
Ты ў сябе лепш палядзі
у пясочку, ў камяні,
або ў золаце маўчы.