Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эpатагpафiя для нявiнных

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

...Я з губ тваiх любовi п'ю атруту –
I цноты шаўкавiстая мяжа
Паволi тлее, нiбы губка труту,
Пакуль душы даможацца душа...

Цячэ спакусны мёд гаркавай плоцi
Скрозь соты ацяжэлыя грудзей,
I цела твае ў кожным павароце,
Як цецiва нацятая гудзе...

Душа перакладае шэпт шалёны
Душы – i намагаюцца наноў
Высокiх рук заплеценыя кроны
Высмоктваць сок з глыбокiх каранёў.



Вельмі эратычна і прыгожа!

Вельмі эратычна і прыгожа!

Оооо... Вось яна, сапраўдная

Оооо... Вось яна, сапраўдная страсць...*у летуценнях*