Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эпітафія лаве

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Яе няма, яна знікала
на пару з беднасцю сяла.
Яе канапа выжывала
і мода крэслаў ля стала.

Майстры знікалі, што, як шкліну,
адгабляваць маглі яе,
удала выбраўшы драўніну,
што духам лесу аддае...

З кута у кут жаўцела лава,
з парога аж да абразоў —
прамая хаціна аправа,
устойлівая без цвікоў.
На ёй давалася аддуха
буханкам з печы агнявой,
на ёй сядзела папрадуха
ды калаўрот круціла свой.
A то качалкі грукацелі —
качалі з лёну ручнікі!..

Бач, адкачалі, расхацелі,
і лава знікла на вякі...

Ды памяць не ўраклася гэбля...
Падчас сасніш на дыване
сваго найпросценькую мэблю
у роднай вёсцы Старыне...