Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ёсць два словы...

Сярэдняя: 4.7 (10 галасоў)

Ёсць два словы, займеннікі два,
Што ратоўча гучаць з нематы
І якім падуладна трава,
Лесу гонкага шолах густы.
Ёсць два словы, займеннікі два –
Я і Ты.

Тыя словы разбудзяць сінеч,
Тыя словы народзяць зару,
Разарвуць цемру ночы, як меч,
Сонца ўздымуць увысь-угару.

І тады заблішчыць сінява,
Загарацца ад промняў лісты...
Ёсць два словы, займеннікі два –
Я і Ты.



А ў мяне няма слоў: так шчыра

А ў мяне няма слоў: так шчыра і так проста...