і зноў па выніках году
самых высокіх паказьнікаў
дасягнула фабрыка сьлёз.
пакуль міністэрства транспарту таптала абцасы,
пакуль міністэрства сардэчных справаў
білася ў істэрыцы,
фабрыка сьлёз працавала па начах,
нават па сьвятах ставіла рэкорды вытворчасьці.
у час, калі станцыя па апрацоўцы ежы
перажоўвала чарговую катастрофу,
фабрыка сьлёз перайшла на эканамічна рэнтабэльную
пераапрацоўку адыходаў мінулага –
галоўным чынам, асабістых успамінаў.
фотаздымкі работнікаў году
ўрачыста разьмясьцілі на сьцяне плачу.
я – інвалід працы фабрыкі-героя сьлёз,
у мяне на вачах мазалі,
у мяне пералом шчок.
мне плацяць заробак прадукцыяй, якую я вырабляю.
і я шчасьлівая тым, што маю.
Пажаданьне
Жадаю, каб так плённа працавала і фабрыка шчасьця, бо сьлязамі сыты ня будзеш. :)