Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фашызм крочыць з усходу

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Фашызм крочыць з усходу,
Знішчаючы ўсё на шляху.
Штандар іх – руская мова,
Хлусня на крыві і ў духу.

Знішчаюць вякавое сяброўства,
Растопчуць слабейшых братоў
Дзеля свайго фанабэрства,
Дзеля імпэрскіх сноў.

Спаганіўшы сымбаль перамогі
Праслаўленных калісьці дзядоў
Ідуць “каларады” па дарозе,
На руках іх - Украінцаў кроў.

Прыносяць слёзы і смутак,
Нянавісць, разруху і кроў.
Паслухаўшы хлуслівых чутак
Ты страціш апошніх сяброў.

А сонца ласкава так свеціць.
А людзі не хочуць вайны.
Ім пагадаваць б сваіх дзетак
Бяз гэтай чужой мітусні.

І ветрык ласкава вее,
Пяшчотна пагладжвае.
І ўсяляе надзею
На мір і спакой на Зямлі.