У Жупранах даўняя
Добрая традыцыя:
Помніць Багушэвіча,
Помніць,ганарыцца.
У Жупранскай школе,
То было калісьці,
Працаваў і я там
Для людской карысці.
Працаваў нядоўга –
Два гады вучэбных,*
Але ж нейкі мізер
Спраў зрабіў патрэбных:
У музеі школьным
(Ён тады ствараўся)
Мацаваць паліцы
Я не адмаўляўся,
І яшчэ – што трэба,
Пад кіроўным словам
Завуча Кадыркі,
Дырэктара Крайнова.
Шчыровалі гуртам,
Дружна і натхнёна,
Дзеці і дарослыя,
Мэтай акрылёныя.
Земляка-паэта
Шануючы свята,
У музей збіралі
Рэчы,экспанаты.
А ў сямідзясятым**
Наш музей адкрыўся.
Да тае падзеі
Шмат хто далучыўся:
Былі госці з Мінску,
Людзі з іншых месцаў,
Дзеячаў,пісьменнікаў
Сустрэлі чэсць па чэсці.
Правялі ўрачыстасць
На такім узроўні,
Што ўсе ў задавальненні
Засталіся поўным…
Год ішоў за годам –
Дзеці вырасталі,
Пакідалі школу,
На ногі ўставалі.
Да супольнай дзеі
Мелі дачыненне
Школьнікі,настаўнікі
Розных пакаленняў.
І працэс збірання
Тэматычных звестак
Доўжыўся няспынна,
Напаўняўся зместам.
Сёння ў экспазіцыі
Сотні дзве найменняў,
Трэць – арыгінальныя,
Рэдкія,бясцэнныя.
У музей,у школу,
К помніку паэту
І ідуць,і едуць
З розных старон свету,
Маладыя,сталыя,
Вучні і студэнты,
Просты люд працоўны
І інтэлігенты.
Кожны з іх імкнецца
Паглядзець мясціны –
Там,дзе Багушэвіч
Нам свой след пакінуў,
Прасякнуцца духам
Спадчыны паэта,-
У Жупранах шчыра
Дапамогуць з гэтым.
Правядуць,пакажуць –
Будзе вам цікава –
Тут багаты вопыт
У краязнаўчых справах.
У жупранцаў даўняя
Добрая традыцыя:
Францішка Багушэвіча
Помніць,ганарыцца…
---------------------
*1968-1970 гг.
**22 сак.1970 г.