Канцэрт у падтрымку маладых палітвязьняў Лабковіча і Шыдлоўскага адбыўся у сядзібе БНФ. Абвестку аб канцэрце, а потым і нататку пад назваю "Аўтар з маршам", надрукавала "Беларуская маладзёжная". Хлопцы з маладога фронта таксама зрабілі і распаўсюдзілі абвесткі. І да гэтае пары я захоўваю тую невялічкую ўлётку. Успамін пра той вечар мне тым больш дораг, што на імпрэзе прысутнічала мая маці.
Колькі яшчэ будуць хамы
Нішчыць матулю-Айчыну?
Доўга цярпець тую драму
Нам, маладым, немагчыма.
Сто год жыцьця ў руціне
Горш за адзін у барацьбе.
У бітву за Маці-Радзіму
Фронт малады ідзе!
Прыпеў:
Фронт, фронт, фронт,
Фронт малады ідзе!
Ідзе, ідзе, ідзе,
Фронт малады ідзе!
З цемры прабьемся ў гору,
Там, дзе сьвятла да бясконца.
І ўжо ніякі там вораг
Не загародзіць нам сонца.
І не прымусяць улады
Каб выракліся ідэй.
Супраць абразы і здрады
Фронт малады ідзе!
Фронт, фронт, фронт,
Фронт малады ідзе!
Ідзе, ідзе, ідзе,
Фронт малады ідзе!
Сьцяг наш, бел-чырвона-белы
Ўздымем над родным абшарам.
Каб было ўсім зразумела:
Здзейсьняцца нашыя мары.
Хай жа варожая зграя
З нашага шляху сыйдзе.
Сьцяг над сабою ўздымае,
Фронт малады ідзе!
Фронт, фронт, фронт,
Фронт малады ідзе!
Ідзе, ідзе, ідзе,
Фронт малады ідзе!