Гадзіннікі не цікаюць —
Гадзіннікі ўцякаюць.
I каюцца вялікія,
I трыумфуе Каін.
Хоць інтэграл — не інтрыган
I ў суму свет збірае,
Ды рассыпаецца курган —
Гісторыя зямная.
I Цыялкоўскі прадказаў:
Зямлю пакінем з часам.
Яна — транзітны наш вакзал
На галактычных трасах.
Бягуць гадзіннікі, бягуць
I тло перасыпаюць.
I ўжо да новых зор нясуць
Наш лёс і нашу памяць...
Стаў матэматыкам паэт,
Паэтам — матэматык...
Ды нехта ж той купіў білет,
I нехта ж вінаваты?..
Бягуць гадзіннікі...
Зямля нібыта ўжо ў ламбардзе
Закладзена... Ды нам здаля
Не крыкнула ў пагардзе:
«Няўжо вы здрадзіце?
Няўжо Ўсё чалавецтва — Каін?..»
..Не вер, Зямля!.. Мы зберажом
Цябе перад вякамі.
Мы парываемся ў Сусвет,
А ён — дамоў вяртае.
Не — Лабачэўскі знаў сакрэт:
Прамая ёсць крывая.
Навошта ж — горкую ад ран —
Мяняць нам хату трэба?
Абмен касмічны той — абман:
Не мае лепшай неба.
"Ды нехта ж той купіў
"Ды нехта ж той купіў білет,
I нехта ж вінаваты?.."
...калісь далі не той білет,
чаму ж я вінаваты?