Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ГАЛОЎНЫЯ ПРАЎДЫ ЖЫЦЦЯ

Сярэдняя: 5 (63 галасоў)

- На чым стаіць усё?
- На зямлі!
На добра ўспаханай раллі,
На камяністай, на лясной,
На беднай, але на свaёй!
- На чым расце ўсё?
- На зямлі!
Сады, што водар збераглі,
Лясы, тарфянішчы, пагоркі,
А зверху паглядаюць зоркі!
- На чым жыве ўсё?
- На зямлі!
Як і бацькі твае жылі,
Дзе і дзяды твае ляжаць,
Зямля іх будзе калыхаць!

Сяргей Брандт, 13.05.2013