Вы не з Палесся? - Не, мы з Міншчыны,
Такія ж вёскі, справы звычныя.
Такія ж людзі з працай у поце,
Збанкі гліняныя на плоце.
А лён цвіце заўжды блакітным,
і Белая Русь пішацца злітна.
Хоць мова наша трохі розніць,
Адна зіма на ўсіх ды вёсны.
Арнамент кроснаў, тыя ж дзеці,
Адно святло нам грэе, свеціць.
Адна зямля бацькоў і продкаў,
Ды шлях жыцця такі кароткі.
А лён цвіце заўжды блакітным,
і Белая Русь пішацца злітна.
Хоць мова наша не ўсім даецца,
Адна зямля, лясы, палі ад сэрца.
Сяргей Брандт, 25.05.2013