Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гарадскі вецер

Сярэдняя: 3.9 (62 галасоў)

Як сцягі альтруізму,
Да крухмальных аблокаў
Вецер кідаў бялізну —
Навальніцу палохаў.
Ён ляцеў на балконы,
Рваў старыя газеты, —
I круціла над светам
Некралогі з партрэтамі.
Вецер нёс інфармацыю
Напалову размытую,
Парушаў пунктуацыю, —
Ўваскрасалі забітыя.
Усміхаліся вусны
На паперы скамечанай,
I здаваліся глупствам
Усялякія сведчанні.
Над крыклівымі гмахамі,
Над маўклівымі блокамі
З друкаванымі птахамі
Вецер знік у аблоках.



Глёбус - гэта Глёбус :)

Глёбус - гэта Глёбус :) Геніяльна, як заўсёды. Вось штосьці ёсьць у ягонай паэзіі!

Вот что-то же есть в этом

Вот что-то же есть в этом отзыве!