Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гаспадыня восень.

Сярэдняя: 4.7 (19 галасоў)

1
Гаспадыняй крочыць восень,
Прыбіраецца ў дварах,
Травы жухлыя пакосіць,
Лісце спаліць на кастрах.
2
У агародах пазбірае
Бульбу, моркву, буракі,
У засекі паскладае
Боб, цыбулю і гуркі.
3
З павуціння звяжа сеткі,
Папрасейвае дажджы,
Узарае ўсе палеткі
Ад мяжы і да мяжы…
4
Рыжакосай гаспадыні
Увішнай быць - не прывыкаць,
Бо, як толькі фартух здыме -
Трэба зіму сустракаць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090607020