Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Герой

Яшчэ не ацэнена

Сцяпан пасля абеду
Пабег да сябрука і на бягу
Заўважыў, што Палкан сядзіць на ланцугу
Ля хаты ў пасечніка дзеда.
На хлапчука ж здалёк,
На прызбе седзячы, глядзела
Суседская дзяўчынка Эла.
Сцяпан схапіў кіёк!
— Зірні, які я смелы! —
I да сабакі — скок.
— Гыр, гыр! — дражніць кійком сабаку ўзяўся.
Сабака ажно клаўся.
I екатаў ён, і брахаў,
Круціўся, як ваўчок, скакаў
I раптам... адарваўся!
Вось тут, як кажуць, каленкор
Зусім не гэткі атрымаўся:
Палкан Сцяпана так папёр,
Што ўскочыў той на Элін двор
I ледзь на дрэве ўратаваўся.

Ну, што вы скажаце пра гэткага героя?
Дражніцца ён умеў, а як дайшло да бою,
Адразу ж у кусты.