Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Героям

Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Фінал сапраўдны, невясёлы,
Праўдзівы, як і мае быць:
Загіне той, хто будзе кволы,
Хто моцны — вечна будзе жыць.

Не будуць ім спяваць псаломы,
Імёны пойдуць у нябыт,
Згарыць жыццё хутчэй саломы,
А справа — вечна будзе жыць.

Агнёў у гонар не запаляць
(Не будзе рук, каб запаліць),
Але адзін агеньчык — памяць —
У душах вечна будзе жыць.

Забітых душы не ўваскрэснуць.
Ды і навошта ўваскрасіць?
Што ім было на гэтым свеце?
На тым жа — вечна будуць жыць.

Праменьчык блісне — і пагасне,
І вецер доўга будзе выць.
Хто не знайшоў на свеце шчасця,
Няшчасным вечна мусіць быць.

А людзі доўга не забудуць
І за зямлю сваю маліць
На словы тых заўсёды будуць.
...І стане ўсё як мае быць.