ты ўвайшла мне ў жыццё.
ты ў маіх недарэчнасцях грэшная.
я прабачу цябе.
я хварэю табой.
алілуйя!
гэтак проста -
краніся.
чуеш: у сэрцы маім сціхнуў стук.
абудзі яго грук.
дай сагрэцца ў тваіх пацалунках.
хай за вокнамі горад не спіць, весяліць дзівакоў,
што шліфуюць падэшвамі пліты яго променадаў.
гэта ноч - для дваіх.
усё, што днём не было – ўсё сплыло.
нашумі мне каханне.
мне ня трэба другіх калыханак.
сон у нашым пакоі складае свае міражы,
прарастае скрозь нас, падаўжаючы хвілі-хвіліны.
у падгалоўе пасцелі, нікім не чытаны, ляжыць
тонкі томік маіх не напісаных мной успамінаў...
як цудоўна, захапляе дух да
як цудоўна, захапляе дух да чароўных слоў