Гэтым вераснем зноў адцвілі мае жоўтыя радасці
і чырвоным лістом пакацілася шчасце долу.
Ты мне, восень, даруй за жыццёвыя горкія слабасці.
Прад табой, як прад маці, схіляю я нізка голаў.
У жыцці, што прайшло, быццам свечкі якой гарэнне:
дваццаць год без любві, дваццаць год без надзеі і веры.
Я прашу цябе, восень, дай мне толькі яшчэ бласлаўленне
і хай прыйдзе знянацку вясна, і пастукае ціха ў дзверы.