Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гімн Аланаў (Ясаў) (Jász himnusz)

Сярэдняя: 4 (25 галасоў)
Гімн Аланаў (Ясаў) (Jász himnusz) Арон Гаал Прыйшлі мы з месцаў, дзе Сонца ўстае, спяшаючыся за зоркаю лёсу, І вывелі верныя коні народ да берагоў паўнаводнай ракі. І мы прынеслі з сабою свае хаты, і ўсё, што змясцілі на вазах: І танцы, і песні, родную нашу мову, і Бога-немаўля ў сэрцах. Бязлітасны вораг і змрок са стрэл накрыў блакітныя палі, І тупат капытоў вараных канёў са стогнам пайшоў па зямлі. І здрыгануўшыся ў сне, прачнуўся малы, заплакаў: "Бог, захіні!" Напоўніліся крыкамі жонак, дзяцей вар'яцкіх пажараў агні. Але, патрапіўшы ў пасткі ліпкую сетку, не просіць літасці герой, Заплаціць за музыку подлы кароль сваёю сівой галавой… Сягоння труба не кліча ў бой: як змянілася усё з тае пары! Голас яе хрыплы не чуе даўно вяршыня халоднай гары. І хай ніколі ўся гэта зямля больш тым гудам не поўніцца зноў… Стуліліся шэрагі нашых байцоў і зліліся з натоўпам чабаноў, І сталі хаты грудай камянёў, апусцела краіна, гіне яна: І напалі татары і туркі на нас, і жыве цяпер тут вайна. Змяняў Месяц гэта Сонца не раз, і Месяц душу крануў: Так доўга чакала, ты, родная зямля, Волю, і Свет, і Вясну. Згублена даўно наша мілая мова і вера забыта людзьмі, Засталіся нам казкі і танцы, і сны-песні, што спявалі дзяцьмі. І хай чужы кароль волі пазбавіў народ на цемру шматлікіх гадоў, То быў цяжкі для нас жыццёвы час: час хлусні, час рабоў і спадароў, Так жа, як выратаваўся ідучы на страшную смерць Хрыстос, Так вытрымаў дух наш, і стаў мацней у струменях гора і слёз. І вось спадаром ізноў стаў той, хто тут заўсёды і быў спадаром: Ізноў Капітаны чыняць самі суд - надзейны наш, слаўны наш дом. І Феранц Ракоці, і Лайош Кошут пражылі тут шмат слаўных часоў, Каб мы перасталі пшаніцу гадаваць і сеяць авёс для канёў, Каб мы захацелі бітваў, нападаў, закінулі землі свае… Узяты горад Эсек. Зноў наперад: бой за свабоду заве… Прайграных бітваў, нажаль, нам не злічыць: бо так шмат іх было потым, Мы радасці жыццё страцілі сваёй, але жыццё захавалі з потам, Пазналі ў цяжкіх ды тугіх кайданах гора, боль, пакуты ад дзід чужых, Вольнае сэрца ў грудзі збераглі – добрую спадчыну ад продкаў сваіх. Уся наша сіла - у волі людзей, надзейная ладдзя будзе плыць… Жыве Радзіма - наша краіна, і мы - Ясы заўжды будзем жыць! На сенажацях, як ўсхваляванае мора і ў лясах, як выспы, Прыбудзе з намі вялікі Бог! На вуліцах нашых гарадоў чыстых. Хай пад гукі дужых званоў нашы малітвы ўзляцяць высока ў неба! Захавай, Маці-Марыя, нашу Радзіму, і дай надзеннага хлеба. Захавай ад Нячысціка і захавай ад самога сябе, Захавай і тую, што так жа дарэмна цураецца цябе, Захавай і тую, што жыве толькі гэтым натоўпам. Дайце веру, дайце надзею для народа Ясаў - нам! Дайце каханне ўсім, у каго яго няма! Скідай зоркі сіротам, скідай кайданы ярма! Салдаты, што стаяць унізе, будуць пастухамі статкаў Мы толькі Табе давяраем, дапамажы нам, Бог Ясаў! *Ясы - Вугорскія аланы (Вольны пераклад Алеся Борскага) Air Jordan XIII Low