Сонца Бялзем'е ўсадзіла
Там, дзе поруч берагі
Белазем'е, зялёны край
Край пад белымі крыламі
Ключ да дзвераў сэрцаў нашых
Нёман захоўвае
Хто сюды зы зброяй прыйдзе
Той ад яе ж тут загіне
Заззяў Пярун бліскавіцай
З межаў ворагаў адыгнаў
Пагоня ўжо ўдаль імчыцца
На зямлі зноў нашай вырай
Пагоня ўжо ўдаль імчыцца
На зямлі зноў нашай вырай
Белазем’е асвяціла
Ранкам сонца ў нашых вачох
Сярод рэкаў і азёраў
У лясох дый на сіх палёх
Ажыўляюць тут краіну
Белаземскія гукі
Буслоў клічуць на Радзіму
Ёй дзяды, дзеці й унукі
І Жар-птушка паўзнялася
Святам свеціць зноў сталіца
Бел-чырвона-белы наш сцяг
Зіхаціць і залаціцца
Бел-чырвона-белы наш сцяг
Зіхаціць і залаціцца
Баранім нашу Радзіму
Беражэм і любіцьмем
Нашую сінявокую
Жыві й слаўся Белазем’е
Баранім нашу Радзіму
Беражэм і любіцьмем
Нашую сінявокую
Жыві й слаўся Белазем’е