Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьміцер Бойка

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Гатовы памерці, гатовы знікнуць без нагоды
І мроіцца лепшань, калісьці там быўшая
Імчыць наўздалёк, як закладзена з зароды
Сярод пакаленьняў няспынны час вышняга

А скрыжаваньні, з якіх зыходзяць новастворы
Пралічваюць апошнія занёсы ў выраках
Няважна, ў якім злюдаваньні й са знародваньня якога
Усіх дакранецца 'е немінальная лірыка

Гдыж слёзы струменьнямі зразумяць, як лётаць
Ды колеры новы заперафарбляюцца
Адчуецца недзе ў водарах хворасьць
Нібы ўжо спачатку ўсё міжсобку спрачаецца



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Я ся не баю ды я ся не спужаю
Я праўду адстаю, бо той бой надаль б'ю
Ды нязгаслае сьвятло -
Гды прачнецца ў сьвіт яно
Мне нагадае, іж я верань чакацьму.

Гды апошні новы сьвет зазьнікне
Ды недзе спадне ў чаравіне
Гды нясхоўныя надзеі
Зноў узьнікнуць на ймгненьне
Само тады нам наш водгук галасіцьме

Як што народзіцца нава краіна
Красна, гарда й з белыма ручыма
Мы сьпевы сьпявацьмем ясна
Каб тое красно ня згасла
Ды расквітнела ў нас вялізна



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Вы, сыны нашае Айчыны,
Уздымайцеся з каленяў
На бой супроць той дыктатуры
Бел-чырвона-белы наш сцяг !
Бел-чырвона-белы наш сцяг !
Чуйце вокліч наш ва ўсіх краях
Жаўнэры сапраўдныя йдуць
І беларуская зямля
Абудзіцца, за намі праўда

Паўстаньце, браты !
Збірайцеся ў рады !
Хадзем туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы !
Наперад, сябры !
Фармуйце калюмны !
Туды, туды,
Дзе Радзіме патрэбныя мы

Любоў, адданая Радзіме
Вядзе, заве нас за сабоў
Свабода ды воля з’явіся
Цябе клічам шляхом перамог
Цябе клічам шляхом перамог
Загучыць наш спеў замужны
Спяваюч' мы пройдзем сцяной
Каб нас ворагі чулі
Як нас вядзе гонар ды годнасць

Паўстаньце, браты !
Збірайцеся ў рады !
Хадзем туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы !
Наперад, сябры !
Фармуйце калюмны !
Туды, туды,
Дзе Радзіме патрэбныя мы

Так, мы ўльемся ў гэты рух
Пра нас спявацьмуць потым
Мы трывалі так доўга, ўжо хопіць
Годзе спаць, адраджацьмем наш дух
Годзе спаць, адраджацьмем наш дух
Продкі лілі кроў не бяз сэнсу
Мы йшчэ ўздымем свой (родны) сцяг
І заззяе сталіца
Наша краіна зноў ўзалаціцца

Паўстань, наш народ !
Хадзем, патрыёт
Туды, туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы !
Паўстань, наш народ !
Хадзем, патрыёт
Туды, туды
Дзе Радзіме патрэбныя мы !



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Не чакаў я, выяджаючы,
Жа гэткую сустрэну я
Здалося, ўсе пра цябе кажуць, ты
Гэтак ладная й няпэўная

Тое ймя мне не дае спакою,
Пахне вясной мне з боку Ўкраіны
Ды на вуснох застаецца іLY
Гды б вуснаў смак адчуць той дзяўчыны

Ды позіркам зганяеш на столь мяне,
Палыхмяным да падлогі закоўваеш
Я вандрую з табой нібы ў космасе
Калі ж мяне ў гляд канчаткова ўзьмеш

Жадаў бы абмовіць шчэ вочы твае
Ды той спакушаючы водар
Я чакаў таго голасу што ночы яе,
Ў яго б ныркаў бы ў віхор шэрых водаў

Я ўчора меў мары пра тое
Як нашыя твары зьліліся
Як сэрцы туляліся, маё цяпер стогне
Аб тым, іж сны тыя зьніклі ўсе

Чакацьму я ночку наступную
Каб ізноў 'е шчакі дакрануцца
Што крок да цябе я нібы ў муры б'ю
Але ж змагацьмуся да цалункаў