Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І гляджу я на горад -- бы мастак на натуру...

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)

І гляджу я на горад -- бы мастак на натуру.
Мы равеснікі з ім. Архітэктура -
то бок гмахі з цаглін і панелей -
кубатурай акамянела.
Бомкае храм штогадзінна званамі:
напамінае, хто ёсць над намі.

Праваслаўны ад нараджэння,
я прыйшоў у касцёл для канфесій збліжэння.
Што з таго выйшла -- аповед асобны.
З"явы, падзеі, краіны, асобы...--
назвамі вуліц горад прамовіў.
Гэткім ствараў яго дойлід Шлеймовіч.

Лёс вёў мяне пазнавальным маршрутам
ад насалоды і да атруты.
Адбаляваў... То быў баль сатаны,
дзе пад маскаю праўды сутнасць маны.
Горад існы тады, калі звечарэе.
Я яго разумею, ён мяне разумее...



Шмат супярэчлівага. Аднак,

Шмат супярэчлівага. Аднак, можа ў гэтым свой сэнс?