Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Глыбокі ўздых часоў і старажытнай моцы...

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Глыбокі ўздых часоў і старажытнай моцы,
На берагах магутнага калісь Дняпра.
Разбудаваўся горад наш, часціна сонца,
Усходняя сталіца на Магіле Льва.

Ідуць гады,хутчэй бягуць стагоддзі,
Змяняецца жыцце і людзі, і ўвесь свет.
Мясціны родныя давеку вам пакінуць ,
Нібы сынам сваім на сэрцах запавет.

Я не скажу цяпер, што лепей Магілева,
Няма ў свеце болей гарадоў.
Але ён будзе родным нашым,першым,
Душы маёй там спачывае стары дом.

Багатая гісторыя ў вуліц,сцен,прадметаў,
Мінуўшчына герояў, подзвігаў,пакут.
Паветра водарам свабоднай думкі вее,
Так і застаўся бы на Замкавай…
Расці хоць дрэвам, але тут.