Дазволена смеласць, і лёгка быць смелым.
За гэтую лёгкасць плацілі крывёй.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Магіла пад ім парасла крапівой.
Год смерці вядомы, а болей — ні слова.
Кароценькі надпіс размылі дажджы.
За што ён загінуў? За праўду, за мову?
За праўду, за мову, за волю душы.
З разлікам на вечнасць гранітныя пліты,
Скульптуры стаяць, і ляжаць валуны.
За імі не бачна магілы забытай,
Яе, як свой сорам, хаваюць яны.
Дазволена смеласць, і лёгка быць смелым,
I многія ходзяць ужо ў змагарах.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Пазнаць нам былое па гэткіх крыжах.
Год смерці вядомы, а болей — ні слова.
Між зорак жыве беларуса душа.
За што ён забыты?
За праўду, за мову,
Яшчэ — што свайго не адрокся крыжа.
Увогуле сумна і
Увогуле сумна і праведна.
Шаноўны Віктар, а не расплываецца сэнс напрыканцы перадапошняй страфы?