Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мінулае

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

"Сон"
Салодкі сон майго дзяцінства
Ласкава парушала маці:
Уставай,сынок,ужо пара
Ісьці да школьнага двара..
Пад коўдрай цепла ,добра ў хаце
Не хочацца вылазіць браце
Пужае холад ад падлогі
Калі апусьціш босы ногі
Гарэў у хаце свет неяркі
У печы смажыліся шкваркі
Агню адбіткі на сцяне
Блінцы чакалі ужо мяне..
У патэльню ложыцца цыбулька
Смятана,крышку пачакаць...
Вугольле зробіць сваю справу
Нарэшце можна даставаць
Блінец пухнаты,увесь у дзірках
Скруціў як лыжку,зачарпнуў
Тут не раскажаш,трэба бачыць
Не зьеў яго а праглынуў!
Вясковы чай,што з вішні быў
Я з асалодай доўга піў
Хутчэй сынок,бо апаздаеш
Заняткі ў восем ,добра знаеш
А вецер круціць у дымаходзе
Як быццам чорт у карагодзе
Я сам сабе кажу-хутчэй
Але ж адзенуся ямчэй
А наша хата-край сяла
Тут не схаваешся,мяце
Месцам намет цераз дарогу
Што да чыгункі прывядзе
Далей па шпалах,да ракі
Не першы я!Па цаліне
Ужо натоптана сцяжынка
Канешне,лепей будзе мне
За мной спяшаецца дзяўчынка..
Мяцель мяце ўздоўж ракі
І бераг,як страха ў хаце
І сам падобны на намет
Адзенне ўсе ў снежнай ваце
Нарэшце школьны двор і ганак
Бягу і чую што званок
Усіх запрашае на ўрок!
Расплюшчыў вочы..гэтаж сон!
Званіў у кватэры тэлефон!
Званок з далекага дзяцінства
З таго,што памяцьцю завецца
І раз за разам у нашых снах
Салодкай больлю адзавецца...



Сярэдняя: 4 (48 галасоў)

А будзе час, калі і без нагоды,
А проста так, ад шчодрасці быцця,
Успомняцца ранейшыя нягоды
Раней нязнанай мерай пачуцця.

I тое ўсё, што некалі балела
I што гняло варожай варажбой,
Падасца смуткам — скрухай пераспелай,
А ўвогуле — харошаю журбой

Па тым усім, што гэтым Шляхам Млечным
Сплыве ракой — шумліваю слязой —
He ў залаты век, не ў сярэднявечча,
He ў мезазой або палеазой, —

Туды, дзе, па правераных прыкметах,
Для ўсіх з другога свету прыбышоў
Цвітуць сады і неба ў дыяментах,
А ля вады — эфірны скавышок.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Туд дуб стаяў заможны, і магутны.
Яго у паводку Неман абдымаў.
Гады мінулі, вынік справы той паскудны.
І Неман пад ім глебу ўсю злізаў.
Не раз я стомлены рыбацкімі шляхамі.
Ў цяньку пад дубам тым адпачываў.
Ляжаў пад кронаю, сачыў за стаўбурамі.
З абрыва смачных конікаў кідаў.
Юнацтва памяць сваімі каранямі.
Як ў скарбніцу кладзе той успамін.
Над Немнам луг, яльцы і язюкі з клянямі.
І таго дуба, незабыўны дух адзін!



Яшчэ не ацэнена

Адпусціце мінулае —
тое, што цягне назад
і гняце, замінаючы ўзняць перабітыя крылы.
Што, апутаўшы лейцамі, сёння, нібы канакрад,
у загон заганяе душу, пазбаўляючы сілы.

Адпусціце балючае —
ўсё, што павінны забыць —
як дзіцячыя крыўды, ушыбы, парэзы, ангіны...
Не мусольце, бы вернікі — чоткі, "прывязную" ніць.
Не смакуйце, як піва — пітушчыя, скіслыя віны.

Адпусціце, запомніўшы
толькі дэ-факта: было.
І зрабіўшы свае, ўзбагаціўшыя розум, высновы.
І пакінуўшы ў сэрцы набыткам... не нечае зло,
а навуку дабра — прабачэння і міласці словы.

Адпусціце без плачу —
як Бог адпускае грахі —
па раскаянні духа, па стогну маленняў гарачых.
Бо небачнае бачыць: і мукаў-пакутаў мяхі,
і вялікую скруху: "Ізноў бы пражыць, ды іначай!"

Адпусціце без жалю —
і ціхенька выкіньце прэч —
як стары чамадан — перакошаны, з ручкай парванай.
Ці замшэлае рыззе — даўно не карысную рэч,
не прыкрыўшую нават рубцамі "заросшыя" раны.

Адпусціце па ветры —
і сэрцайку стане лягчэй
ад таго, што вузлы, навязАныя ў ім, распусціла...

А цяпер...

А цяпер...

Не хавайце ад шчасця вачэй!

Паглядзіце вакол!

Як цудоўна жыццё, Божа мілы!