Гэты горад чужы, І чужыя тут людзі. Ён ня мае душы. Жах сьціскае мне грудзі Ад той думкі, што тут Застануся я жыць.
Тут бракуе паветра, Не хапае прасторы. І празь некалькі мэтраў На чужым трыкалёры Заўважаеш Радзімы Непазьбежную сьмерць.