Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гром

Сярэдняя: 4.6 (18 галасоў)

На голы лес зязюля кукавала:
Вясна, нібыта сонная, ішла.
He кукавала птушка, а крычала,
I крык ляцеў адчайны з-пад крыла.

Лес, сапраўды, яшчэ быў гола-чорны
Са светлымі праменнямі бяроз.
А ў небе гром ужо раскручваў жорны
I бліскавіцы спуджаныя нёс.

Гром загрымеў і рэхам раскаціўся,
Аж задрыжэў і абачнуўся бор,
I першы ліст зялёны распушыўся,
I крык зязюлін здзіўлена замёр.

Ды недарэмна птушка кукавала
Тады на гэты чорна-голы лес:
З грамамі разам цішу разарвала
На сто гадоў:
ЧАРНОБЫЛЬ I АЭС.

He кукаваць у лесе тым зязюлям,
He голы ён, куды страшней — нямы.
О, людзі-людзі, позна мы адчулі:
Чарнобыль — гэта ж з ядзернай зімы!