Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Губляюцца фарбы...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Губляюцца фарбы,
                                    адценні
У словах,
                  у звычаях,
                                      людзях...
Шкада, што яны —
                                     у адзенні...
А, можа, не мы гэта, —
                                             цені,
Якія сябе і не будзяць?
Сціраюцца тонкія грані —
Няўжо мы не бачым,
                                         не чуем? —
У дружбе,
                   сяброўстве,
                                         каханні...
Пакрыўдзіў,
абразіў,
параніў... —
Ці толькі ў нас чэрствасць начуе?
I рыцарства збегла ў паданні,
Прапалі герояў манеры...
Ці проста, як здані, памерлі...
Якое ж у нас апраўданне? —
Характар,
                    натруджанасць,
                                                  нервы...
Халодныя к нечаму болю,
Даём не руку, а параду...
А мы ці гатовы з табою
Да смелага, жорсткага бою
За сябра,
                  за слова,
                                   за праўду?
 
Нам потым лічыць недароды,
Бо сеялі часта на вецер...
Ідзе размыванне пароды...
Вось так паміраюць народы:
У нас,
А пасля —
                          і ў дзецях.
Губляем,
                   сціраем
                                  і рушым,
Хоць моцна крычым:
                                       «He сказіце!»
Народам народжана —
                                             тушым... —
Губляем сябе мы і душы,
А ў што пераходзім?
Скажыце!