Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гучыць матыў, няведамы дагэтуль...

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Гучыць матыў, няведамы дагэтуль, Адчайна ў хату просіцца вясна. Ніколі я ня чуў сябе паэтам У сьвеце, дзе паэзія — Яна. Лічы, гадай, шукай імя сьвятое, Якое спрэс запоўніла радкі Гарачым шэптам-подыхам пра тое, Адкуль санэт нязмушаны такі. Натхненьня шал, узвышанасьць і вера, Нясьцерпны боль, падзеньне з вышыні — Адна Яна, куды ні зазірні. Чаканы верш кладзецца на паперу, Каханьня сьпеў лунае ў цішыні... Але ў самоце патанаюць дні. Air Jordan II 2 Shoes