"Замуціла" восень баль на здзіўленне свету.
Загадала не у паркаль быць на ім адзетым,
а ў пурпурную парчу, у багрэц і злата,
каб кружылася ўваччу колераў багата.
Абвясціла ўсёй зямлі — паркам і дубровам —
каб убраныя былі ў модныя абновы,
каб старызныя лісты шатаў вокамгненна
прыхавалі ў залатых шалях "ад Кардэну".
І сама рашыла свой выгляд "замаднячыць"
у дызайнерскі "прыкід"— плацце "ад Версачы".
Ды не ў блёклую пастэль і не ў замшу Гуччы—
у густую акварэль — авангард яркучы.
І, як быццам не на баль, а на пір убораў,
упрыгожыла дубы ў скуру "ад Діору",
разнамасціла тэкстыль клёнаў, а каштанам
"навязала" ўладна стыль ад Ів Сэн-Ларану.
А пасля, сцягнуўшы ніць сонца на бярозку,
захацела аднавіць ейную прычоску
і сама, рукой сваёй, незвычайна лоўка
"прамятала" коскі ёй першай меліроўкай.
Потым далі абышла, абляцела блізі.
Лісце ветрыкам змяла с кронаў дрэў — да рыззя.
Насваволіўшы вакол, рэшту ўзварушыла
і, услаўшы ёю дол, дожджыкам "прашыла".
4.09.2014
Дзіўна і вельмі прыгожа!!!,
Дзіўна і вельмі прыгожа!!!, як і ўсе Вашы творы. І, нават, неяк казачна - чароўна!!!З цяплом і павагай .
Заўсёды чытаю вершы Lazzaro,
Заўсёды чытаю вершы Lazzaro, адзначаю іх для сябе высокай адзнакай, бо ёсць у іх штосьці новае, прыгожае.