Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гуляе непагадзь...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Гуляе непагадзь.
Мой горад у аблозе.
О, рэчаіснасць! —
Прывідная небыль.
Гуляе непагадзь
на роспачным парозе,
і бровы-хмары
ссунуты ў пагрозе,
маланкай пашчу
разяўляе неба.
Гуляе непагадзь.
Ну што ж!
I я ахвоча!
Кранем з вятрыскам
струны дажджавыя!
А пустабрэх-пярун
ужо ракоча,
нібыта за спіной маёй
рагоча,
а струны адгукаюцца —
жывыя!
Ім падпявае
дыскант ручая,
басамі —
вадасцёкавыя трубы.
Вачамі ў вочы —
непагадзь і я
за крок ад прасвятлення
і ад згубы.