Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

He журуся, што час адлятае...

Яшчэ не ацэнена

He журуся, што час адлятае,
Толькі хай праз мяне ён ляціць
I ў прадонне душы ападае
З яго тое, што можа свяціць.

А калі ж пападзе туды морак,
Знаю я — пераможа святло,
Хоць і радасці меней, чым гора
На зямлі спакон веку было.

Адгарую сваё,
Адсмяюся.
Як адзін толькі я так магу.
I за смех, і за плач застануся
Прад людзьмі ў найвялікшым даўгу.



"адгарую" - трошкі вока

"адгарую" - трошкі вока рэжа...

супер то, что надо

супер то, что надо