Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

I прыйдзе ноч, і ноч міне...

Сярэдняя: 4.4 (40 галасоў)

I прыйдзе ноч, і ноч міне,
I дзень павекі разамкне
I аглядзіцца навакола.
Ці будзе рады й мне?

Ён — грук матораў, шоргат шын,
Ён — самалётны рык вышынь, —
Што для яго пялёстак кволы
Ссамотненай душы?

Па бровы ўкутаму ў браню,
Пялёстак той, як парахню,
Бязлітасна пусціць на вецер
Было б так лёгка дню, —

Калі б у непрыманні зла
Душа змагарна не ўрасла
У заўтрае надзей бяссмерцем.



МІКОЛА НА ПЯЛЁСТАК

мікола
на пялёстак душы
пайшла бяссмерцем -
кружыць і горне за бураломам.
ніне мацяш алег пракарына.12.12.2013

Цекавы верш

Я звык, што дзень - гэта сымбал дабра, сонца, шчасьця. А тут - наадварот. Вось што робіць зь паэтамі бурэмнае дваццатае стагодьдзе!