Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ідэнтыфікацыя хору

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

прэста, сіньёры, прэста, сі..прэс прастола.
але жанчына ілюзія сэнса міру.
музыка ў гэтым сэнсе ёсць самка гола.
але не кожнага. тут - спагадаем Піру.

(хор: "мы ўперліся ў кропку, стаўшы на сопку.
не называючы рэчы як там их клічуць,
кропка – хоць гэта мала, не дасканала,
кропка, яна між намі плыве па арбіце").

неба зліваецца з морам, запоўніць бездань,
сціпла ідзе па акордзе ў яе абіцель.
выклік на біс спагадаем з русалкі лёзаў
з ператварэннем у струны іх дзеля жыцця

(хор: "пераходу ад альфы ў берту.
Ісціну перарабіўшы ў падманы
следства –нейкі беркут
частка адчування майдана")

строіш ці? я не бачыў у строі.
век - па фігуры - хадзіць паасобна?
у пары адзінай ілюзія слова - "хопіць".
(хор: "але маўчанне бясконца шкадобна")



вельмі спадабалася.

вельмі спадабалася.