Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Ясеў Іерогліф

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

За тонкай, задзёрнутай шторай –
Спякотнае, жоўтае лета
Малюе загадкава ўзоры
Святлом азіяцкага свету.

Ці пэндзлік дадуць, ці аловак
Пакінуць кароткі аўтограф,
Змяніўшы славянскае слова
На чорны, крывы іерогліф.

На пальцах блішчаць кроплі тушы,
Як знакі сусветных энергій.
Паміж камянёў нашы душы
Стаяць за нязвыкласцю ў чэргах.

І я не шукаю спакою
Ў сучасным абрынутым свеце –
Змяняя прастору пакоя
Паўночны пранізлівы вецер.

Аркушыкі белай паперы
Прыкрыцца мінулым гатовы.
Спявае трыснёг на шпалерах
Раней незнаёмай мне мовай.

Мелодыя гразне на скулах,
Хаваю ў кішэнях самоту,
Бо, страціўшы любы прытулак,
Пытаецца вецер: “А хто, ты?”

Абпальвае рэзкай заправай,
Схіляя да шчырай размовы.
Мо ўстане ў чаргу для забавы
Пісаць беларускае слова?