Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ільдзінкай блісне срэбная сляза...

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Ільдзінкай блісне срэбная сляза,
Спадзе са шчок і разаб'ецца на далоні…
Ён зноў адзін і ты адна –
У абдымках недаверу і нядолі.

І дзень не дзень і ноч не ноч –
Душа ірвецца да свабоды!
Пачуцці з сэрца гонеш проч –
У бяскрайнія жыцця прасторы…

А ён прыходзіць у томных снах
І з фотакарткі зноў смяецца…
Нібы жыве ў тваіх вачах,
Неяк у слязе не разаб'ецца!