Крыжаванка са страчаных фраз:
У палоне – здранцвелыя гукі.
Ёсць пытанне – не знойдзеш адказ,
Замест песень – усхліпы і грукі.
Рэчаіснасць ілюзій сышла,
Нібы свечы ў ваду летняй ноччу…
Не шукай, бо не знойдзеш цяпла,
Не сагрэюць бяздонныя вочы.
Ты з шыпшыны звіваеш вянок.
Па асоту блукаю разуты.
Не ад гэтага сэрца замок
Я адкрыў, бо ізноў не пачуты.