Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Iнквiзiцыя

Сярэдняя: 4.1 (8 галасоў)

З гiшпанскаю ночкай чатыры сьцяны
Здружылiся моцна i слаўна...
Апоўначы цiха прыходзяць яны —
Кожны ў чорнай сутане.
Прыходзяць як зданi, як сны уначы,
У муры гарацешнай цямнiцы...
З малiтваю дзынкнуць чатыры ключы —
Сант-iнквiзiцыя...
Таемныя маскi i сьвет лiхтароў,
I складзены вусны ў гiмне...
А заўтра на полымя боскiх кастроў
Пацягнуць ў Мадрыдзе, у Рыме...
— У славу Марыi, у славу Хрыста,
У вечную боскую памяць!...
Трагiчныя бляскi жывога кастра
Зямлю i стагодзьдзi заплямяць.
Тут Гуса запаляць, Джардано Бруно,
Тут сотня жанчын спапялее...
Тут згасне, згарыць за варожай сьцяной
Вялiкi уздым Галiлея.
Жыцьцё на стагодзьдзi павернуць назад,
Асудзяць народы, краiны
На чорны застой, на глухi заняпад,
На аўто-да-фэ, на загiны...
Тут розум зьняволяць i возьмуць у палон,
Зальлюць непавiннаю кроўю,
I кроўю запiшуць ў гiсторыю дзён —
"Сярэднявякоўе"...
Тут пройдуць вялiкiя папы чаргой,
З распустай пад чорнай сутанай...
Пральлюць акiянам рабочую кроў
Фашысты ля сцен Вацiкану.
У гэтых жа масках на зьдзекi, на гвалт
Людзей павядуць ў камянiцы...
Апоўначы прыдзе ў рабочы квартал
Фашыо-iнквiзiцыя...
Задушаць за той жа варожай сьцяной
Парывы, узьлёты паўстаньня
I ноч кардыналам паўстане iзноў
У чорнай манашай сутане.
I пройдзе, як шпег праз рабочы квартал,
Прасочыць... Наскочыць нястрымна...
А заўтра пацягнуць на зьдзекi, на гвалт
У Мадрыдзе, Вэнэцыi, у Рыме...