Інжынер Іяхім
Рэжым фашысцкі пакрываў
карычневай смугою Ліду.
Піўным заводам кіраваў
Іяхім, інжынер з Берліна.
Яўрэі многія пры ім
знайшлі работу на заводзе.
Ды ў ботах колеру крыві
тэрор-фашыст па Лідзе ходзіць.
Ля завадскіх варот тэрор
і ботам грукае ў вароты.
Ды не пусціў Іяхім морд
і гутарка была кароткай.
З завода кінулі на фронт
яго, заступніка яўрэяў.
У Ханвега* ва ўхмылцы рот:
“На фронце, можа, азвярэеш.
Ваюй, звярэй”… Праз тры гады,
у пераможным 45-м,
арыштаваны як фашыст
амерыканцамі Іяхім.
Амерыканцам шлюць пісьмо
яўрэі – эмігранты з Ліды:
“Іяхім не з эсэса морд.
Ён не такі, як тыя злыдні…”
Пісьмо ваенны прачытаў.
На волі інжынер Іяхім.
Злачынцам, зверам ён не стаў,
як Ханвег і яго сабакі.
*Ханвег – гебітскамісар Ліды.
Крута
Крута
Цікавы сюжэт.."Дырэктар
Цікавы сюжэт.."Дырэктар піўзавода ўзяў і не пусьціў
эсэсаўцаў на завод..Маўляў,я тут гаспадар..Патапталіся яны каля варот і пайшлі як пабітыя сабакі..Далей:"амерыканцам шлюць пісьмо,яўрэі,эмігранты з Ліды.."1945г-сядзіць Іяхім у лагеры для ваеннапалонных дзесьці ў Няметчыне ..І тут атрымоўваюць пісьмо ад эмігрантаў з Амерыкі..Выпусьціце Іахіма..Ен добры ..Аператыўна,нічога не скажаш..Сярод мільена палонных быў знойдзены Іяхім эмігрантамі з Ліды ..Галімацьця,прабачце..