1
Каб мову шанаваць,
Яе патрэбна ведаць!
Каб не дэмагаваць,
Што ў тым віна суседа.
Штодзённа размаўляць,
Вучыць з калыскі дзетак,
Тады будзе квітнець
Яна на ўзроўні кветак…
2
Чытаць на ёй, пісаць,
Жадана без памылак,
Каб сорам не спазнаць
Ад кпінаў і ўхмылак.
Адносіцца заўжды,
Так, як да роднай маці,
Тады і праз гады
Яна не згіне ў гаці…
3
Бо мова - гэта хор,
З мелодыяй народа,
Дзе мудры дырыжор
Зямля яе, прырода…
Ад нашых галасоў
Залежыць выкананне
І ці пазнаюць хор
Сярод усяго гучання?..
Каб мову шанаваць,
Патрэбна не маўчаць!
І каб народ нямы,
Як хор, загаманіў!