Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб не сапсаваўся

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Цэлы дзень галодны бацька Поле пад пасеў араў, Сын жа са знаемым дзядзькам Каля рэчкі загараў. Вечарам стары - дахаты, Ды заскочыў у гарод, Агуркоў набраў, цыбулі, Каб забацаць бутэрброт. Выйшаў добрым адназначна, Найвыдатнейшы меў пах, Выглядаў па-боску смачна, Толькі бацька – на парах. Адбяжаўся на хвіліну, Каб свіням паесці даць. Думаў: «Накармлю скаціну і пайду адпачываць.» У гэты час да магазіна Сын спяшаўся за піўком. Забяжаўся за грашыма, Бычыць дзіва – гэта ЁН!! На халяву дужа падкі і благі да языка, Ён навёў свае парадкі, Замахнулася рука… Наш герой – галодны бацька Гаспадарку накарміў. Прадчуваючы імгненні, Рукі cпэцканыя мыў. Паглядзеўшы на талерку, Падыйшоў ён да стала. На падлогу, на люстэрка. - Што за чорт! ЯГО няма!!! Ды ад злосці ён як лясне! Звеўшы лікі са сталом, Ён патрапіў на няшчасце: Урач сказала – пералом. Сын, прачуўшы пра такое, Порткі ледзь не сапсаваў На прызнанні ў пакоі Так яму распавядаў: Не было табе клапот, Дык чаго злаваўся? Я ж ЯГО паклаў у рот, Каб не сапсаваўся. Accessories