Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб-новы час

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Давай не сёння будзем спадзявацца.
Давай хоць сёння зробім гэты лёс.
У нас было даволі часу браце,
каб давясьці да спраў сапраўдных штосць.

У нас былі ўжо спробы проста здацца
прад лёсам большым, можа не дарма.
Ды толькі штосьці нашае не здасца,
таму што мала, вельмі ў яго дна.

Мы на паверхні. Там дзе добра бачна
якія ў нас рэзэрвы глыбіні.
Нам не пакінуць часу спадзявацца
на залатыя позднія часы.

Тут зараз трэба выкласьці што маем.
Або ніколі зноў ужо не ўсплыць.
Дрыгва такая, ведаеш жа, ўцягне
Ізноў у глей, дзе нам карчамі быць.

Я руку даў, давай дышы і бейся!
І будуць рэбры, скура, глузд ды кроў.
Мы на балоце, ў хвалях. Мы наверсе!
Давай выцягваць іншых кабаноў!