З кожным тыднем усё болей
Мы ўпэўненыя ў тым,
Што калі б не тата долі,
Не ўзрасло б і тых раслін.
Так! Была б паўсюль пустыня,
І нічога б не расло.
Разваліліся б краіны.
Нашай першай не было б.
Дзякуй богу! Нарадзіла
Наша бедная зямля
Урэшце рэшт такога сына!..
Выбачайце, - праайца.
Ён адзіны ўсіх ратуе.
Ён і там, і тут! Паўсюль!
Беларусаў не згвалтуюць!
Ёсць каму даваць пілюль.
З нашым татай непазбежна
Цуд убачыць свет увесь,
Як у полі чыстым з вежы
бачуць схроны ў лесе дзесць .
Толькі нешта вось турбуе,-
Больш няма? Ці не чуваць?
Ёсць яшчэ ў краіне людзі?
Каб яшчэ хто быў, каб даць!
Пачытаў,крыху парадаваўся.
Пачытаў,крыху парадаваўся. Шчэ адзін ПАМФЛЕТыст з'явіўся.
Не аскуднее зямля Беларуская на таленты.
Дзякуй.