Каб каханьне сваё забіць,
(а было яно невылечным),
Я аб ім пачала гаварыць
З кожным стрэчным.
Каб каханьне сваё згубіць,
(а было яно нерэальным),
Я яго пачала рабіць
Абсалютна матэрыяльным.
Каб каханьне сваё забыць,
(а была ім душа працята),
Я ізноў пачала любіць
Невядома каго — як брата…
Каб забіць,
каб згубіць,
каб забыць...
Напэўна такая практыка
Напэўна такая практыка сапраўды дапамагае ў цяжкім становішчы, калі сэрца пакутуе... Цудоўны верш, але балюча чытаць...