Каханню лекі не патрэбны,
Прыступкамі або слупком
У момант узаўецца ў неба,
У вочы ўскочыць прамянём.
Рассыпле на узгорках краскі,
Ў грудзях заенчыць салаўём,
З парогу скажа: "Калі ласка!"
Кране спякотны лоб ільдом.
А потым мятлікам дрыготкім
Ля вуха штось прашамаціць...
Захопіць у палон салодкі
І будзе зорачкай свяціць.