Бы дзве планеты, быць бы нам… Ды раптам... зоркаю двайной... Ўзышлі і ззяем... недзе там, Дзе спалучыліся з табой…
Сусветных ветраў не спыніць... Але ёсць шчасце пад луной – Пад спевы сфер сусвет круціць Вакол сярэдзіны адной!