Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханне да -РаДзИмЫ!!!

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Душа ізноў шукае словы,
Каб на ўспамін зарыфмаваць
Непараўнальны пах ліповы –
Зямлі і неба благадаць.

Хапнеш глыточак дзеля спробы –
“Ну й смаката! Бы той бальзам!”
Усім навокал даспадобы:
Людзям, і пчолам, і чмялям.

Такі салодкі і духмяны
І так букет трымае свой,
Што п’еш паветра, нібы з каны
Наліўкі ліпеньскай напой!

Калі ж сыходзіць летні вечар
І водар льецца 'шчэ мацней,
На ліпе ўспыхваюць,свечы,
Мільёны кветачак-агней.

А пах ад іх такі багаты,
Што не заблудзіць і сляпы
І адгукнецца: “Што за свята –
Цвіценне буйнае ліпы!”



КЛАСС КТО В КАКОЙ ШКОЛЕ

класс кто в какой школе учится напишите

Адразу пацягнула ліпеньским

Адразу пацягнула ліпеньским водарам з маёй вуліцы Тадэвуша Касцюшкі,што ў горадзе Косава... Там,уздоўж стаяць старыя-старыя ліпы... і,калі рвеш сабе ліпавых "гарошыкаў" для заваркі ў каву,дык пчолы,(якія гудуць тут жа з такй моццу,ад сваёй вялікай колькасці),не чапляюць чалавека аніколі - усім,маўляў,хопіць...
Дзякуй за Добры Верш... за Апавяданне...
Канешне,Таццяна мае рацыю,падпраў прыгожы свой "вешык-букецік"...
Можа так? (Алег Буйніцкі)
***
Душа ізноў шукае словы,
Каб на ўспамін зарыфмаваць.
Пах ліпаў ліпеньскіх смаковы –
зямлі і неба благадаць…

Хапні глыточак дзеля спробы!
“Ну й смаката! Бы той бальзам!”
Усім навокал да спадобы:
чмялям, і пчолам,і людзям…

Такі салодкі і духмяны
і так букет трымае свой,
што п’еш паветра, нібы з каны
наліўкі ліпеньскай настой…

Калі ж сыходзіць летні вечар
і водар льецца шчэ мацней,
на ліпах ўспыхваюць,як свечы,
мільёны кветачак-агней…

І пах ад іх такі багаты -
сляпы не заблукае й той…
Ўдыхне і скажа: “Гэта свята –
у ліпені ліп смакаваць настой…”

Не свой, а мой. :-)

Не свой, а мой. :-)

Дзякую, Кірыл, за верш. А

Дзякую, Кірыл, за верш. А нічога, што я напісала яго ў ліпені 2010? І памылачкі тут ёсць: "хапнеш", "каны", "ліпЫ". Трэба нам з Вамі неяк іх выправіць. Згодны? :-)

Таццяна Дзям'янава