Каханне, грошы, славы сверб — мана: Няўмольны час завабіць імі сэрца, Памучае, а потым насмяецца — He здраджвае Радзіма нам адна.
Так у рацэ сплывае хлуд сухі, Цяжкія бёрны і ашмоцце пены, I толькі адбіваюцца нязменна У хуткабежнай плыні — берагі.